Авторизация

Маці збітага падлетка: Заявы не пісалі ні я, ні сын

1 425 views
Опубликовано: 19.11.2015 в 12:29

У сераду 18 лістапада міліцыя апублікавала відэа, на якім фанат калінкавіцкага футбольнага клуба «Вертыкаль» збівае заўзятара «ЮА-Буд-Жыткавічы».
«Кажы: «Я адпісваюся ад антыфашысцкага руху», — патрабуе крыўдзіцель.

У дачыненні да нападніка Яўгена П. была распачатая крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства». Цяпер юнак знаходзіцца ў гомельскім СІЗА. Скандальнасці справе дадаў той факт, што Яўген быў у майцы з «Пагоняй».

«У каго яшчэ ёсць пытанне «Прычым тут Пагоня?» — было напісана ў суправаджальным твіце ад імя міліцыі.

Каб больш даведацца пра гэту гісторыю, Еўрарадыё звязалася з сябрамі падазраванага, дырэктарам яго навучальнай установы і пацярпелым, які, аказваецца, не звяртаўся ў міліцыю пасля інцыдэнту.

Той самы 17-гадовы фанат Яўген, які на відэа збівае антыфашыста, навучаецца на будаўніка ў адной з устаноў Мазыра.

«Па Жэні ніякіх пытанняў раней не ўзнікала. Ні па навучанні, ні па наведванні, ні па паводзінах, — канстатуе дырэктар вучэльні. — Яго маці — сацыяльны педагог у школе. Таму калі я пабачыў гэты ролік, то спачатку паверыць не мог, што гэта сапраўды Жэня».

«Ён нацысцкіх поглядаў не прытрымліваецца, — пераконвае Андрэй, сябар падазраванага па фанацкай трыбуне. — Я раскажу вам, як было. Бойка з тымі фанатамі завязалася не таму, што адны фашысты, а іншыя — антыфашысты, а таму, што хлопцы з Жыткавічаў — выскачкі. Яны займаюцца дурыстыкай, выкабеньваюцца. Нашы хлопцы проста гулялі па горадзе, а групоўка Жыткавічаў іх пачалі правакаваць, абражаць. Вось з чаго пачалося. Тыя сталі ў стойку, адрэналін, завязалася бойка. Апаненты далі дзёру, а адзін з іх забег у тупік. З ім пачалі размаўляць».

Еўрарадыё звязалася з 16-гадовым Віктарам, якога біў падазраваны. Трубку перахоплівае маці пацярпелага. Яна абураная тым, што МУС выставіла інцыдэнт на паказ:

«У мяне тэлефон чырвоны, мне сёння ўсе знаёмыя тэлефануюць. Заяву не пісала ні я, ні Віця. Але ў выніку тлумачэнні давялося даваць цягам чатырох гадзін. Той, хто біў, займаецца барацьбой. У іх там спартовыя прынцыпы, вагавыя катэгорыі. Але яны супраць усіх правілаў напалі на сына. Добра, што ўсё абышлося, усе мы пад Богам ходзім. Усе знаёмыя ў шоку ад гэтага відэа. Проста ўрод. Па-іншаму яго не назавеш».

Фанат-антыфашыст: «Пагоня — гэта агульны трэнд, які нельга змешваць з палітыкай. Сімвал выкарыстоўваюць усе»

Яшчэ некалькі гадоў таму фанаты-антыфашысты былі адной з наймацнейшых каляфутбольных груповак Беларусі. Але пасля развалу клуба «Партызан» рух развівацца перастаў. Адзін з аўтарытэтных фанатаў-антыфашыстаў пракаментаваў Еўрарадыё допіс прэс-службы МУС:

«Мы таксама выкарыстоўваем «Пагоню» і ўсё часцей схіляемся да беларускай мовы. Шкада, што майку з гістарычным сімвалам надзяваюць баны [ад «бон», «бонхед» — слэнгавае слова на неанацыст]. Але гэта сведчыць пра агульную папулярнасць сімвала. Гэта трэнд. Не трэба змешваць Пагоню з палітыкай. Пагоня — гэта велічнасць беларускай гісторыі. Адукаваны чалавек і патрыёт Беларусі не можа адмаўляць значнасці гэтага сімвалу»

Поделиться в соц. сетях

0

Оставить комментарий