Справаздача глівічан пра выправу на БАТЭ — Тарпеда | Белорусский фанатский портал. Всё о белорусских и мировых фанатах
Авторизация

Справаздача глівічан пра выправу на БАТЭ — Тарпеда

819 views
Опубликовано: 17.11.2016 в 11:14

Наша падарожжа пачалося, як звычайна, з афармлення віз, страхавання і г.д. Мы сабраліся ў колькасці дзесяці асобаў, каб падтрымаць барысаўцаў на матчы Тарпеда Жодзіна — БАТЭ Барысаў. Сам выезд мы пачалі а трэццяй гадзіны ночы з чацьвярга на пятніцу і спачатку мы рушылі ў шлях на аўтамабілях. Рашэнне ехаць спачатку на машынах звязана з тым, што маршруты чыгункі ў нашай краіне не вельмі стыкаваліся з беларускай чыгункай, па-гэтаму мы дабіраліся да мяжы аўтамабілямі, а з Цярэспаля пераселі на цягнік і адтуль рухаліся ў Бярэсце і далей на Барысаў.

111

У Цярэспалі мы каля дзесяці раніцы, яшчэ на падыходзе да цягнікоў мы сустракаем чатырох заўзятараў яраслаўскага Шынніка, з якімі мы вядзем невялікую гутарку на тэму фанацкай сцэны ў Польшчы і Расіі. Фанаты Шынніка вярталіся з ЕЎРА з Францыі.

Пасля выхаду з цягніка мы адправіліся ў хол вакзала ў Бярэсце, дзе нас чакаў яшчэ візавы кантроль і мы ўжо ў Беларусі. Усё выйшла крыху інакш, чым мы планавалі: на вакзале сустрэлі вельмі шмат чачэнскіх эмігрантаў, якія былі выдвараны польскімі памежнікамі, пачаўшы з малых славесных сутыкненняў справа даходзіць да невялікі сутычкі паміж нашай малой групай і іх статкам. У выніку сутыкнення трое з нас злёгку абабітая (бойка ў прапорцыях адзін на некалькіх і так у кожнага). Хутка ўмяшалася беларуская міліцыя і чатырох хлопцаў ад нас забралі па камандзе для дачы паказанняў, дзьмухання ў алкатэстар і гэтак далей. Усё скончылася на шчасце толькі адным штрафам у памеры ўсяго толькі 17 еўра на чатыры асобы! Пасля аплаты штрафу, перабраніравання чыгуначных білетаў мы можам ехаць далей… Мы выехалі толькі а 17.40. У цягніку частка весяліцца, частка спіць аж да канца, прыблізна а 23 вечара мы прыбываем у Барысаў, тут нас чакаюць Браты з БАТЭ і забіраюць нас на розныя кватэры. У некаторых гулянні доўжыцца да чатарох раніцы, а некаторыя адразу ідуць спаць.

Раніцай, як усе прачнуліся, хлопцы інфармуюць нас, што мы едзем на матч пляжнага футбола ў Віцебск адлеглы ад Барысава на 200 км, дзе свае два матчы згуляе БАТЭ. Мы ехалі дзесьці да поўдня аўтобусам, у якім працягвалася гасціннасць — алкаголь ліўся патокамі, не сціхалі агульныя воклічы, спевы, абменьваліся атрыбутыкай і так да самай мэты падарожжа. У Віцебску некаторыя людзі адчуваюць сябе ўжо даволі стомленымі ад падарожжа, нас сустрэла моцная спякота вышэй за 30 С. На першую гульню, на жаль, мы спазніліся, але другая гульня праз дзве гадзіны і мы вырашылі даследаваць горад і дастаць чаго-небудзь паесці. Пасля невялікай прагулкі мы вяртаемся на «пяшчаную спартыўную пляцоўку.» Гучыць гучная музыка, мы папіваем піва, матч на фоне, спяваем …. На гэты матч хлопцы з БАТЭ падрыхтавалі перфоманс — банер «YELLOW-BLUE » плюс да гэтага запальваюць жоўта-сінія дымы. Пасля матчу мы адпраўляемся ў аўтобус і рухаемся ў зваротную дарогу да Барысава. Па прыбыцці на месца, мы атрымліваем інфармацыю, што мы ідзем на шашлыкі з хлопцамі з БАТЭ, што неадкладна і зрабілі. Мы дайшлі да лесу, дзе нас чакалі хлопцы з ежай, алкаголем. Сумеснае баўленне часу доўжыцца да пазнейшых начных гадзін.

У нядзелю, у дзень матчу, пасля абуджэння мы пайшлі наведаць стары і новы стадыён БАТЭ, нас правялі па полі, па трыбунам і г.д. Пасля наведвання частка паехала паесці, а частка наведала старую частку Барысава: царква, старыя руіны замка, помнікі, а таксама пляж на рацэ, на якім жыхары адпачываюць у вольны час купаючыся, гуляючы ў валейбол і гэтак далей. Пасля невялікага адпачынку мы адправіліся на матч у блізкі горад Жодзіна (12 км ад Барысава), дзе мясцовае Тарпеда гуляла з БАТЭ а 20.00. Фанаты Тарпеда сябруюць з БАТЭ, на падыходзе да стадыёна бачны побач адзін з адным хлопцы ў колерах як адной, так і іншай каманды.
На самой гульне спакойна (было вельмі мала АМАПу і міліцыі). Актыўны сектар заўзятараў БАТЭ сабраў каля 120 чалавек, астатнія ж барысаўцы раскіданы па цэлым стадыёне. Сектар Тарпеда ў гэты дзень сабраў нешта каля 80 чалавек. На матчы вывесілі банеры: «BATE-Piast», банер менскага філіялу БАТЭ, «ЖОЎТА-СІНІЯ», «BATE Ultras», а таксама прывезены намі раённы банер «Śródmieście». Матч выйграў БАТЭ дзякуючы мячу на 90 хвіліне 2:1. Пасля завяршэння матчу мы вярнуліся ўсе на кватэры за рэчамі і разам рушылі на вакзал на цягнік да Бярэсця, якім ад’ехаў а 23.30. Зваротная дарога прайшла спакойна і без эксцэсаў. У Глівіцэ мы прыбылі каля 16.00.

Братоў з Барысава вельмі дзякуем за супер гасціннасць, за падрыхтаваныя для нас забавы і мы запрашаем вас у Глівіцэ! Вялікі дзякуй! БАТЭ — ПЯСТ заўсёды разам!

Поделиться в соц. сетях

0
Теги:

Оставить комментарий