Турнір з нагоды святкавання Пястам 70 годзя! | Белорусский фанатский портал. Всё о белорусских и мировых фанатах
Авторизация

Турнір з нагоды святкавання Пястам 70 годзя!

900 views
Опубликовано: 11.07.2015 в 22:31

Не так даўно нашыя Браты з Глівіц святкавалі 70 годзе свайго клюбу. 27 чэрвеня Пястам былі арганізаваны мерапрыемствы дзеля сваіх зазятараў, адным з мерапрыемстваў быў турнір па футболе, на які запрасілі і нас. Але да апошняга мы не ведалі, ці будуць фанатыкі Пяста удзельнічаць у гэтым турніры — з-за нясуладзіцы з кіраўніцтвам клюбу — ад усяго гэтага і мы не ведалі ці паедзем да Братоў. Як толькі даведаліся аб станоўчым вырашэнні пытання, пачалі шукаць варыянты нашай выправы. У выніку 5 самых смелых адправіліся да Глівіц ж/д транспартам, астатнія абралі больш камфортны варыянт — аўто і мікрон. У выніку дабралося да Польшчы 17 барысаўцаў. Тыя хто ехаў ж/д дабраліся да месца значна раней да турніра, і паспелі шмат чаго ўбачыць і па расказах вельмі добра адпачыць) Мы ў сваю чаргу правялі ўсю ноч перад турнірам ў дарозе. Любы эўратрып адкрывае людзей у розным поглядзе, не застаўся ў старане і гэты. Хапала ўсяго, ад успамінаў пра выправы па Беларусі і Эўропе, да адавых песен і алка-угару. Нягледзячы на ноч і доўгую дарогу, час амаль для ўсіх прайшоў без сна. За две гадзіны да турніра мы прыехалі да Глівіц, даведаліся што першая гульня у нас на пачатку 9 часу, і адразу едзем на стадыён на Акржэі 20, ля якога і праходзілі ўсе мерапрыемствы. Гуляць нам прыйшлося практычна з дарогі і без сна, таму планаў на гульню не было зусім, тым больш на турнір не прыехала частка людзей якія павінны былі быць у камандзе. Камплектаваліся з тых у каго проста было жаданне папінаць мяч, ды і былі кеды)

Першы матч мы злілі 4:1, дзякуючы нашаму брамніку мы не прапусцілі больш :), упершыню убачыўшы яго ў браме, ды і толькі другі раз ў гульні ў нагамяч я вельмі здзівіўся яго сэйвам). Да наступнага матча было шмат часу, таму нам вырашылі зрабіць экскурсію па стадыёне і яго памяшканнях. Другі і трэці нашыя матчы ў групе мы таксама злілі з лікамі 0:2 і 1:2, у нас хапала момантаў каб як мінімум не саступіць у тых матчах, але майстэрства дзеля рэалізацыі іх у нас не хапіла. Было вельмі прыемна згуляць супраць добрых і знаёмых хлопцаў і дзякуй тым хто падтрымліваў нас у гэтых матчах! Першае мейсца ўзяла каманда Глiвiцкага раёну Мiленiум.

Падчас матчаў на плоце быў вывешаны транспарант, накiраваны да фанатаў клуба Гурал з места Жывец — «GORAl 1956 ZYWIEC — powodzenia!!!». Клуб якiсь час таму збанкратаваў i, каб уратаваць яго, менавiта фанаты пастанавiлi ўзяць на сябе ўсе клопаты i стаць сапраўднымi гаспадарамi каманды. Нягледзячы на тое, што фанаты Пяста ды Гурала не маюць дужых сымпатый адно да другога, але фанацкая салiдарнасць у такiх выпадках бярэ сваё.
Пасля гульняў было шмат вольнага часу які кожны правёў па рознаму, былі і прагулкі па месту, і наведванне «Пальмярні», і наведванне ў госці да некаторых з Братоў, некаторыя жоўта-сінія прысутнічалі на матчы алдбоеў Пяста і Лехіі і былі на імпрэзе прысвечанай юбілею. Нажаль такія святы праходзяць вельмі хутка, ды і нам вельмі хацелася паспець да дому на матч з Берасцейскім Дынама. Перад выправай да дому нас запрасілі ў адно з многіх знаёмых нам месц у ўжо родных дзеля нас Глівіцах, каб пад’есці перад дарогай. Развітваліся як і заўжды мы не хутка, але нам трэба было яшчэ праехаць амаль 1000 кілометраў да дому, таму мы на доўгі час і не затрымаліся. Шлях да дому таксама быў з угарам які змяняўся сном і наадварот. Пасля граніцы забралі з Брэста нашага Дынамаўскага брата, які ўнес каларыту у наш калектыў і доўгую выправу, і працягнулі шлях да Барысава.
Дзякуй у першую чаргу нашым Братам з Глівіц за запрашэнне і сустрэчу, якая як заўжды пакідае шмат добрых успамінаў.
Дзякуй усім тым хто нягледзячы на тое, што вырашалася ўсё ў апошні момант, адклаў усе справы і паехаў да Глівіц.

БАТЭ і ПЯСТ НАЗАЎЖДЫ!

Поделиться в соц. сетях

0

Оставить комментарий