Авторизация

У Гродне фаната не пусцілі ў фан-сектар з-за маленькай мікрасхемы

425 views
Опубликовано: 23.10.2017 в 11:37

Невядомы амапаўцам прадмет – мікрасхема – перашкодзіў гродзенскаму фанату Віталю Будзько трапіць на фан-сектар “Нёмана” на матчы з “Гомелем” 21 кастрычніка. Міліцыянты забаранілі яму быць на сектары разам з іншымі фанатамі, але дазволілі бесперашкодна хадзіць па рэшце стадыёна.

123

Віталь Будзько даўно працуе майстрам па рамонце тэлевізараў. У фанацкіх колах яго і ведаюць пад мянушкай Тэлевiталь. Мікрасхема ў кішэні засталася пасля аднаго з рамонтаў: там яна ляжала доўгі час, пакуль яе не намацаў супрацоўнік АМАПа.

Віталь кажа, што такога ўважлівага агляду раней не было, а міліцыя проста знайшла нагоду не пусціць яго на сектар. Менавіта з-за гэтага выпадку, а таксама з-за надта ўважлівага агляду іншых, фанаты “Нёмана” другі тайм у матчы з “Гомелем” байкатавалі.

Міліцыя пакрыўдзілася?

“Шмат мяне мацалі і знайшлі нагоду не пусціць. Дзіўна, бо з гэтай мікрасхемай я мог спакойна па стадыёне хадзіць, а вось на фанацкі сектар не пускалі, – распавядае Віталь. – Думаю, міліцыя вырашыла зрабіць такі крок пасля мінулага хатняга матчу, калі нашы фанаты вывесілі трохі правакацыйны банер адрасаваны фанатам “Гарадзеі”, якія не прыехалі. Мне здаецца, банер не ўтрымоўваў нічога супрацьзаконнага, але міліцыі ён відавочна не спадабаўся. І на наступным матчы з “Гомелем” яны паводзілі сябе як пакрыўджаныя”.

Віталь Будзько кажа, што на матчы з «Гомелем» па розных прычынах на пусцілі на сектар палову фанатаў, а аднаго наогул забралi, таму ў перапынку хлопцы скруцілі банеры ў знак пратэсту і сышлі».

hrodna.life

Поделиться в соц. сетях

0

Оставить комментарий