Авторизация

Віталь Будзько: «Затрымалі за шалік з зарэгістраванай сімволікай. Аб чым тут можна казаць?»

1 316 views
Опубликовано: 13.10.2015 в 21:53
У Барысаве завяршыўся суд, на якім разглядалі справу фанатаў зборнай Беларусі, у тым ліку і вядомага гарадзенскага фаната Віталя Будзько. Іх затрымалі 12 кастрычніка ў час матчу зборнай Беларусі супраць зборнай Македоніі
«Твайму стылю» удалося выйсці на сувязь з самім Віталём, які лічыць, што быў затрыманы менавіта з-за сімволікі.
— Выпусцілі і тое добра. А затрымалі за шалік з зарэгістраванай сімволікай — Пагоняй. Пра што тут яшчэ можна казаць… На відэа, якое глядзелі ў судзе, усё паказана: мы разглядалі шалік. Супрацоўнікі міліцыі мне сказалі: пройдзем, каб усталяваць асобу. Але у мяне быў пашпарт і я паказаў яго. Тады яны вырашылі дзейнічаць інакш.
У вас столькі матчаў за зборную з гэтым шалікам. Раней затрымлівалі?
— Так, шалік заслужаны. Асабіста мяне не затрымлівалі, а вось маю жонку з ім ужо выводзілі. Што пажадаеце іншым фанатам? — Жадаю ўдачы. А зараз еду дамоў. Пасля суда Віталя ўжо чакала машына гарадзенцаў, якая павезла яго дадому. У бліжэйшы час фанаты абвесцяць збор сродкаў на пагашэнне штрафаў.

www.t-styl.info

Поделиться в соц. сетях

0

Оставить комментарий